Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” правяла Агульны сход арганізацыі, на якім адбыліся выбары новага старшыні. Зміцер Кірэенка, які быў старшынёй гомельскай «Талакі» з 2016 г. аб’явіў аб сваім сыходзе з пасады. «Хацеў бы падзякаваць усім за гэтыя два гады старшынства. Гэта быў вялікі досвед для мяне і зараз я бачу, што трэба даць магчымасць рэалізаваць шматлікія ідэі іншым», — адзначыў Зміцер Кірэенка. Новым старшынёй ГМКГА «Талака» быў абраны Пятро Цалка — сябар арганізацыі з 2010 года. Пятро Цалка скончыў ГДУ імя Ф. Скарыны, а ў “Талацэ” праявіў сябе як руплівы збіральнік этнаграфічных звестак аб нашым краі ды арганізатар традыцыйных святаў. Валодае рэдкім на сённяшні дзень уменнем ткаць на традыцыйных станках. Таксама ён узначальвае філіял Веткаўскага музея ў Гомелі. Адбыліся змены і ў Радзе арганізацыі. Аб сыходзе са сваёй пасады паведаміла Маршалак ГМКГА «Талака» (намеснік старшыні) Лідзія Лешчанка. Талакоўцы выказваюць Лідзіі падзяку за якасную працу