Акртиса Ганна Хітрык распавяла, што змагаецца з ракам грудзей. "Я думаю пра тое, што мяне вельмі раздражняе, калі я не магу пагаварыць з блізкімі праўдзіва, нічога не ўтойваючы! Бесіць, што я трапіла ў тое самае становішча калі адмяняю сустрэчы таму, што не хачу роспытаў... Хачу ўсё сказаць і паставіць кропку хаця б у адным пытанні, — напісала Хітрык. — Рак грудзей... 3 стадыя... метастазаў няма... Закранутыя лімфы... За спінай 2 хіміі [сеансы хіміятэрапіі. — Еўрарадыё]... Наперадзе 6 месяцаў хіміі і аперацыя... А потым валасы адрастуць, страх сыдзе, і я вярнуся да вас моцная. І мы абдымемся... І паплачам, і пасмяемся. І я заспяваю вам новыя і старыя гісторыі. І, дай Бог, я змагу дапамагчы дзяўчынкам, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі!" Ганна Хітрык — беларуская актрыса і музыкант. Ёй 38 гадоў. Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у Мінску служыла ў Купалаўскім тэатры, супрацоўнічала з Сучасным мастацкім тэатрам. У 2006 годзе Ганна ўвайшла ў склад гурта "Дзеці дзяцей", а пасля яго ра
Актрыса Ганна Хітрык распавяла, што змагаецца з ракам грудзей
5 ноября 20185 ноя 2018
12
1 мин