Мяняць заканадаўства ў сферы барацьбы з наркотыкамі не варта — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пашыранага пасяджэння прэзідыума Вярхоўнага Суда Беларусі, падчас якога абмяркоўвалі вынікі вывучэння судовай практыкі па разглядзе крымінальных справаў у гэтай сферы. Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала адзначыў, што праведзенае абагульненне не выявіла сур'ёзных праблемаў, нявырашаных спрэчак, таму сёння не варта мяняць нарматыўную базу, уносіць змены ў пастановы пленуму Вярхоўнага Суда або нацыяльнага заканадаўства па гэтай катэгорыі крымінальных справаў. Звесткі судовай статыстыкі сведчаць, што ўзмацненне са студзеня 2015 года адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў у сукупнасці з іншымі захадамі дазволіла стабілізаваць сітуацы ў сферы барацьбы з нарказлачыннасцю. З 2016 года ў Беларусі з’явілася тэндэнцыя да зніжэння колькасці асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і ўдзельнай вагі такіх асуджаных у агульнай судзімасці (з 9% у 2015 годзе да 7 % у 2017 годзе). Амаль у
Вярхоўны Суд: Мяняць антынаркатычнае заканадаўства не трэба
20 октября 201820 окт 2018
6
1 мин