Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Наш край

Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны: архітэктурна-стылістычныя асаблівасці

Шляхта — прывілеяванае саслоўе Рэчы Паспалітай. Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі мясцовай шляхце давялося на падставе дакументаў, што пацвярджалі высакароднае паходжанне, праходзіць абавязковую рэгістрацыю ў якасці дваранства Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. былая шляхта часта інтэгравалася ў супольнасць расійскага дваранства. Яе прадстаўнікі нават маглі займаць высокія дзяржаўныя пасады. Але збольшага мясцовыя дваране шляхецкага паходжання — уладальнікі прадстаўнічых сядзіб і палацаў — заставаліся каталікамі і шанавалі спадчыну Рэчы Паспалітай, прытрымліваліся некаторых старадаўніх шляхецкіх традыцый. Шляхецкія сядзібы з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, якая ўзбагачае духоўнае жыццё Гомельшчыны. У XIX — пачатку XX ст. для дваран шляхецкага паходжання — гаспадароў заможных палацаў і сядзіб была ўласціва прыхільнасць да культуры мясцовага паходжання. А іх сядзібы (палацы) былі асяродкам шляхецкай культуры, якая мела шчыльную сувязь з мясцовымі звычаям
Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны, XVIII — пачатак ХХ ст.
Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны, XVIII — пачатак ХХ ст.

Шляхта — прывілеяванае саслоўе Рэчы Паспалітай. Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі мясцовай шляхце давялося на падставе дакументаў, што пацвярджалі высакароднае паходжанне, праходзіць абавязковую рэгістрацыю ў якасці дваранства Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. былая шляхта часта інтэгравалася ў супольнасць расійскага дваранства. Яе прадстаўнікі нават маглі займаць высокія дзяржаўныя пасады. Але збольшага мясцовыя дваране шляхецкага паходжання — уладальнікі прадстаўнічых сядзіб і палацаў — заставаліся каталікамі і шанавалі спадчыну Рэчы Паспалітай, прытрымліваліся некаторых старадаўніх шляхецкіх традыцый.

Шляхецкія сядзібы з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, якая ўзбагачае духоўнае жыццё Гомельшчыны. У XIX — пачатку XX ст. для дваран шляхецкага паходжання — гаспадароў заможных палацаў і сядзіб была ўласціва прыхільнасць да культуры мясцовага паходжання. А іх сядзібы (палацы) былі асяродкам шляхецкай культуры, якая мела шчыльную сувязь з мясцовымі звычаямі і здабыткамі.

На тэрыторыі Беларусі шляхецкая сядзіба як з’ява атрымала шырокае распаўсюджанне. Але саміх сядзіб, палацаў і паркаў да нашых дзён захавалася вельмі мала. Сляды сядзібнай культуры знішчаліся ў часы ліхалеццяў у ХХ ст. Спусташаецца сядзібная спадчына і сёння. Побач са складанай праблемай захавання сядзібных аб’ектаў стаіць праблема аднаўлення іх гісторыка-культурнага зместу.

У 2014 г. быў распачаты праект «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны», мэтай якога стала выяўленне і характарыстыка становішча шляхецкіх сядзіб Гомельскай вобласці. Па выніках праекта была створана мапа шляхецкіх сядзіб, другая рэдакцыя якой была распрацавана ў 2018 г.

У мапу ўключана 30 будынкаў, якія месцяцца ў межах сучаснай Гомельскай вобласці (часткі гістарычных Рагачоўскага і Гомельскага паветаў Магілёўскай губерні, Рэчыцкага і Мазырскага паветаў Мінскай губерні XIX — пачатку XX ст.). У агляд патрапілі сядзібы і палацы, якія:

  • належалі дваранам шляхецкага паходжання;
  • з’яўляліся асяродкам шляхецкай культуры, адлюстроўвалі побытавую атмасферу сядзібы і духоўнае жыццё, характэрнае толькі для дваран шляхецкага паходжання.

Для падрыхтоўкі мапы быў выкарыстаны шэраг разнастайных крыніц. Фотаздымкі і малюнкі, па якіх рэканструяваліся выявы будынкаў для мапы, размешчаны ў шматтомнай працы «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej» Рамана Афтаназі. У кнігах багата ўпершыню надрукаваных матэрыялаў з сямейных архіваў уласнікаў маёнткаў тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Выявы сядзіб і іх апісанні размяшчаюцца ва ўспамінах былых гаспадароў маёнткаў. Даведацца пра ўладанні роду Кяневічаў можна на старонках успамінаў Антонія Кяневіча «Nad Prypecią, dawno temu…». Успаміны Анджэя Раствароўскага (сына Тадэвуша Раствароўскага, які спраектаваў сядзібу Ваньковічаў у Рудакове — сёння Хойніцкі раён) «Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia kresowe» ўключаюць апісанні палескіх маёнткаў. Пра сядзібны побыт у бацькоўскім доме ў Пракопаўцы Гомельскага раёна і суседнія маёнткі ў сваіх успамінах «Pożegnanne» напісала апошняя гаспадыня сядзібы ў Гомелі па вул. Пушкіна, 32 Ірэна Лісоўская (у шлюбе Галынская).

Падчас рэалізацыі праекта шэраг сядзіб (у Пракопаўцы і Грабаўцы Гомельскага раёна, Тульгавічах Хойніцкага раёна і інш.) быў выяўлены дзякуючы працы са школьнымі і музейнымі архівамі вёсак і гарадоў Гомельскай вобласці. Каштоўнымі крыніцамі з’яўляюцца летапісы вёсак, якія з савецкіх часоў складалі настаўнікі і вучні вясковых школ. У іх можна знайсці выявы будынкаў бібліятэк, навучальных устаноў, якія раней з’яўляліся сядзібамі. Летапісы часта апісваюць гісторыю гэтых будынкаў, працэс змены іх функцыянальнага прызначэння.

Найбольш падрабязную інфармацыю пра сядзібы можна знайсці ў прыватных архівах нашчадкаў іх былых уладальнікаў. Напрыклад, дзякуючы такім матэрыялам атрымалася графічна аднавіць знешні выгляд сядзібы Нолькенаў у Касцюкоўцы (сёння тэрыторыя Гомеля), сядзібы Дорыа-Дзерналовічаў у Карме Кармянскага раёна.

Крыніцамі для стварэння графічных выяваў сядзіб з’яўляюцца іх малюнкі, зробленыя мастакамі XIX — пачатку XX ст.: Н. Ордай, І. Урублеўскім, А. Лукомскім і інш., фотаздымкі шляхецкіх дамоў, размешчаных у расійскіх часопісах пачатку XX ст. (напр., «Столица и усадьба»).

Працяг матэрыяла чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

Ну а каб не прапусціць новыя артыкулы і даследаванні — падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне!