У Беларусі аб’яўлены конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. У навучэнцаў 10-11-x класаў Гомельскай вобласці будзе магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе тэме. Лепшыя з лепшых выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове. Згодна з палажэннем, падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. Дзесяці фіналістам будзе прапанавана прыняць удзел у выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць сваю ідэю ў выглядзе публічнага выступу. Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе праходзіць па 11 лістапада 2018 год
Змяніць свет, атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю: аб’яўлены новы конкурс velcom YOUTH
22 октября 201822 окт 2018
8
3 мин