У Гомелі пройдзе прэзентацыя новага выдання з серыі Духоўная спадчына Гомельшчыны «Чонскі манастыр. Гісторыя і лёсы». Мерапрыемства адбудзецца 9 кастрычніка ў 17:30 у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Аўтары даследвання Сяргей Валянцінавіч Цыкуноў і Наталля Мікалаеўна Казлова правялі вельмі вялікую працу па зборы матэрылаў па гісторыі адного з найстаражытнейшых манастыроў Гомельшчыны. Заснаваны як стараабрадніцкі мужчынскі, ён пасля быў пераўтвораны ў адзінаверскі-праваслаўны мужчынскі, а на пачатку XX стагоддзя ў праваслаўны жаночы. Манастыр быў зруйнаваны ў 1943 годзе і дагэтуль не адноўлены. Гісторыя абіцелі цесна звязаная з гісторыяй нашага края. Тут была пастрыжаная ў манашаства святая Гомельскай зямлі — прападобная матушка Манефа. Але і акрамя праслаўленай святой спадвіжніцы ў манастыры падвізаліся шмат сясцёр, якія захавалі вернасць манаскім абетам, прайшлі праз суворыя выпрабаванні ў часы ганенняў. Акрамя шматлікіх архіўных дакументаў аўтары прыводзяць вельмі цікав