Гомельскае камсамольска-маладзёжнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну дзейнічала з 20.08.1941 да 26.11.1943 у Гомелі. Аб’ядноўвала 16 арганізацый і груп, больш за 140 чалавек. Пакінутыя ў тыле ворага сакратар гаркома ЛКСМБ А.Л. Ісачанка, чальцы бюро С.П. Купцоў і Ф.П. Котчанка з першых дзён акупацыі Гомеля пачалі ствараць падпольныя групы моладзі. У ліку першых у Гомелі пачала дзейнічаць група І.I. Жалезнякова(35 чал.). Яе ядро склалі навучэнцы чыгуначнай школы № 6 Іван Жалезнякоў, яго сёстры Алена, Вольга, Марыя, П. Сцепанцоў, К. Давыдовіч, М. Мартынаў, Л. Радзевіч. Падпольшчыкі запісвалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, у канцы 1941 падарвалі паравоз на ст. Гомель-Гаспадарчы. У чэрвені 1942 наладзілі сувязь з Гомельскім падпольным гаркомам ЛКСМБ і партызанскім атрадам імя Шчорса, выконвалі іх заданні. Працуючы на чыгунцы, Жалезнякоў, Сцепанцоў, Мартынаў, Радзевіч, М. Табанькоў збіралі звесткі аб воінскіх эшалонах, графіках руху цягнікоў. Сёстры Жалезняковы і іншыя падпольшчыцы
Гомельскае камсамольска-маладзёжнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну
6 октября 20186 окт 2018
23
2 мин