Жылы комплекс “Лазурыт” на скрыжаванні мінскіх праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай “дарос” да 37-га паверху. Гэта рэкорд Беларусі — больш паверхаў на дадзены момант няма ні ў адным будынку ў краіне. Дагэтуль лідарства трымаў жылы комплекс “Парус” — 34 паверхі. Фармальна ён застаецца самым шматпавярховым — як распавялі Еўрарадыё ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, якое з’яўляецца забудоўшчыкам “Лазурыта”, увесці яго ў эксплуатацыю плануецца толькі ў верасні 2020 года. “Вышыня жылых паверхаў з улікам пентхаўсаў складзе 115 метраў, а агульная — 127”, — дадалі ва УКС Мінгарвыканкама. Пры гэтым “Лазурыт” не стане самым высокім будынкам Беларусі. Еўрарадыё склала топ-5 хмарачосаў, якія падпіраюць неба над нашай краінай. “Парус” — 133 метры “Парус” пабудаваны ў 2015 годзе. У жылым комплексе 34 паверхі, а яго вышыня складае 133 метры — з улікам тэхнічных надбудоваў на даху і шпіля. Без шпіля — 114 метраў. “Роял Плаза” — 130 метраў Бізнэс-цэнтр каля станцыі мятро “Ня
Мінскі хмарачос абнавіў рэкорд Беларусі. Рэйтынг самых высокіх будынкаў краіны
1 октября 20181 окт 2018
35
2 мин