Новым спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі, хутчэй за ўсё, стане Анаіс Марын. Яе кандыдатуру рэкамендаваў на гэтую пасаду старшыня Савета па правах чалавека ААН Войслаў Шуц. Марын заменіць на пасадзе спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харашці. Канчатковае рашэнне будзе прынятае 28 верасня — у апошні дзень 39-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, што праходзіць у Жэневе. Мандат спецдакладчыка па Беларусі быў заснаваны СПЧ ААН у ліпені 2012 года, а затым штогод падаўжаўся. Спецдакладчык рэгулярна рыхтуе справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прадстаўляючы іх Савету ААН па правах чалавека і Генеральнай Асамблеі ААН. Беларускія ўлады мандат спецдакладчыка не прызнаюць і адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з ім. Пяць фактаў пра Анаіс Марын 1. Разумее беларускую мову і ўмее чытаць па-беларуску Анаіс Марын нарадзілася ў 1977 годзе. Палітолаг, спецыялізуецца на міжнародных адносінах. Супрацоўнічала з Фінскім інстытутам міжнародных адносін. Акрамя беларускай мовы, якую
Спецдакладчыкам ААН па Беларусі будзе палітолаг Анаіс Марын
27 сентября 201827 сен 2018
25
2 мин