На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіўся фатаздымак гомельскай сінагогі, якая была збудаваная ў першачай чвэрці ХІХ ст.
На дадзены момант невядома, калі было зроблена фота. Магчыма яго зрабілі за часамі нямецкай акупацыі Гомеля 1918 г. у Першую сусветную вайну.
Фатаздымак утрымлівае сцэну звычайнага гарадскога гандлю, які праходзіў непадалёк ад сінагогі (ў раёне будынкаў, што стаялі на месцы Вечнага агню сёння).
Пасля Кастрычніцкага пераварота будынак сінагогі забралі ў юдэяў. Паколькі ён моцна пацярпеў у ІІ СВ па вайне яго не аднавілі.
Прачытаць больш матэрыялаў па гісторыі габрэяў у нашых краях вы можаце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.