На сайце Hrodna.life з’явіліся шакуючыя здымкі: муры Старога замка ў Гродне хаваюць пад таннай сучаснай цэглай. Фактычна, будаўнікі ўзводзяць новыя сцены побач са старымі, змяняючы вонкавы выгляд помніка архітэктуры. Будаўніцтва Старога замка ў Гродне пачалося ў XI стагоддзі. У 1391 годзе яго зрабіў сваёй рэзідэнцыяй князь Вітаўт, у 1398 годзе замест драўляных сцен паўсталі каменныя. “Верагодна, гэта і ёсць сцяна Вітаўта, — кажа Еўрарадыё пра месца, дзе зараз працуюць будаўнікі, гісторык Мікалай Волкаў. — Сама па сабе абкладка цэглай гэтых камянёў шкоды не наносіць, арыгінальныя муры Вітаўта захаваюцца. Праблема ў тым, што калі пазней дабудуюцца вялізныя сцены, вежы, тыя схаваныя пад сучаснай цэглай муры ўжо ніхто адкрываць не будзе”. Гісторык упэўнены, што будаўнікі фальсіфікуюць вобраз Старога замка. Маўляў, у Гродне зараз ідзе не “рэканструкцыя”, а будаўніцтва “замка мары”, і аўтэнтыка гістарычнага аб’екта знішчаецца. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі Старога замка Алег Шым
Сцены Старога замка ў Гродне назаўжды хаваюць пад сучаснай цэглай
11 сентября 201811 сен 2018
20
1 мин
