Найти тему
Наш край

Тураў. Назва паводле легендаў і паданняў

Гэта ўсё здарылася надзвычай даўно. Там, дзе цяпер стаіць наш пасёлак і бліжэйшыя да яго вёскі, раней раслі дрымучыя лясы, а побач цякла-круцілася велічная Прыпяць і гарэза Струмень, які паслужліва ўліваў свае воды ў больш магутную сястру-раку. Сцвярджаюць і такое, што найперш быў адзін Струмень, а Прыпяці тады не існавала. Яшчэ адна рэчанька, пра якую зараз памятаюць толькі старыя людзі, — Язда, таксама была вялікай, а цяпер ад яе засталася ручаінка, ды і тая забруджаная, засмечаная.
Вось у тыя далёкія часы і прыйшоў сюды магутны князь Тур з вялікім войскам. Ваяваў ён недзе, відаць, ажно за Кіевам, з ворагамі. Стамілася ягоная дружына, многія з вояў былі пакалечаны, і трэба было даць ім працяглы адпачынак. Але дзе? Там, дзе біліся, усё вытапталі коні, ураджаю не дачакаешся, і людзі яшчэ больш змізарнеюць. Стаў думаць Тур, думалі і ваяводы, ды нічога добрага не прыходзіла ў галаву. Прайшлі суткі, канчаліся другія, а дружына стаяла на тым жа самым месцы. I тады рашыўся князь на дзіўны ўчынак — загадаў ваяводам сабраць разам усю дружыну і паставіць людзей у чыстым полі, дзе ўсе яго добра чулі б.

Падначаленыя прызвычаіліся надта не перапытваць, загад ёсць загад, і яго трэба выконваць, таму праз хвілін колькі падляцеў да Тура вершнік:

— Загад выкананы, княжа.
— Пайшлі да людзей тады.

Усе ваяводы і сам Тур падаліся да войска. I тут князь зрабіў тое, што рабіў у надзвычай рэдкіх выпадках:

Хлопцы, тут такая справа…

Дружыннікі напружана слухалі, здавалася, нават коні і тыя перасталі фыркаць.

Збіраемся мы рушыць на адпачынак. Самі ж разумееце, як усе стаміліся, знясілелі.

Трэба адшукаць мясціну, дзе ні вайны не было, ні якой іншай пошасці, каб хапала прыпасаў і для людзей, і для коней.

Дружына маўчала.

— Дык што, хлопцы?

Воі, прызвычаеныя выконваць загады і безагаворачна падпарадкоўвацца, зараз не надта спяшаліся выказваць уласныя думкі. Мячом махаць — гэта адна справа, а языкам мянташыць — зусім іншая. Тут і на смех падняць могуць. Таму і маўчалі. Тур ведаў пра гэта, таму паспрабаваў падбадзёрыць вояў:

— Не палохайцеся. Мясціна трэба вялікая, прыдатная для войска…
— Разумеем, княжа, але ж мы даўно дома не былі, паход за паходам цягнецца. Калі з роднай хацінай развітваліся, дык адно было, а калі прывядзём гэтулькі людзей, а там выпалена ці вынішчана ўсё?..
— Або, і такое можа быць, там неўраджай? Туды дабірацца будзем, а назад ужо і сілы не знойдзецца… Таму і не спяшаемся з адказам, княжа.
— Я вас не прыспешваю, але мы з ваяводамі не змаглі такой мясціны адшукаць, вырашыў з вамі параіцца.
— Дзякуем за давер, валадар.

Працяг артыкула пра паходжанне назвы Турава чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

А каб не прапусціць новыя даследаванні падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне!