Нельга не пагадзіцца ca сцверджаннем, што людзі сталі людзьмі толькі тады, калі пачалі хаваць сваіх памерлых сваякоў. Беларусы верылі, што смерць — гэта канчатковы вынік існавання чалавека на зямлі, і пасля яе ён пераходзіць у зусім іншы свет. Акрамя таго, існавала павер’е, што пахаваны ў зямлю нябожчык садзейнічае захаванню яе як родавага месца пражывання і адначасова спрыяе яе нараджальнай сіле. “Пахавальна-памінальная абраднасць беларусаў, як слушна сцвярджае Т.I. Кухаронак, змяшчае ў сабе многія архаічныя рысы, звязаныя з народнымі ўяўленнямі пра замагільнае жыццё, пра душу, пра магчымасць зносін з нябожчыкам. Гэты шматгранны рытуал складаўся з разнастайных па функцыянальнай і семантычнай нагрузцы абрадавых дзеянняў пры строгай іх паслядоўнасці ў часе”. Пахавальна-памінальныя цырымоніі, на думку В. Я. Пятрухіна, мелі велізарнае сацыяльна-камунікатыўнае значэнне і павінны былі “ўключыць” выбыўшых з калектыву памёрлых у адзіны сацыяльны арганізм, адначасова продкі як бы “дапамагалі”