Калісьці, яшчэ ў XIX ст., на старонках перыядычных выданняў, спецыяльных часопісаў і зборнікаў, якія выдаваліся Геаграфічным таварыствам пры Расійскай Акадэміі навук, часта друкаваліся дарожныя замалёўкі даследчыкаў, падарожнікаў, звычайных аматараў старадаўнасцей. Гэтыя людзі адпраўляліся ў самыя розныя краі, у тым ліку нярэдка і ў Беларускае Палессе, у пошуках усялякіх старажытнасцей і ў надзеі запісаць невядомыя казкі і легенды, даследаваць асаблівасці мясцовай гаворкі, убачыць уласнымі вачыма прыроду краю. Непазнанае вабіла гэтых энтузіястаў. Не выпадкова іх этнаграфічныя і гістарычныя нарысы і замалёўкі змяшчаюць унікальныя і вельмі важныя для сучасных даследаванняў факты. Гэтыя апісанні, на жаль, аказваюцца нярэдка амаль ці не адзінымі сведчаннямі з мінулага многіх нашых населеных пунктаў. Але яны, на шчасце, служаць і своеасаблівым компасам для аднаўлення гісторыі краю. … Я ехаў у Дзям’янкі, што ў 22 кіламетрах ад раённага цэнтра Добруш Гомельскай вобласці, з цікавымі выпіскамі
