Гамяльчук Сяргей Макрэнка дамагаецца, каб яго дачка атрымала права на атрыманне адукацыі на беларускай мове. Але чыноўнікі ад адукацыі выпраўляюць дзіця вучыцца за сем кіламетраў ад хаты. Існуючыя законы даюць права кожнаму абіраць мову адукацыі і выхавання. Але, як яшчэ раз сведчыць рэальны стан спраў, гэтым разам у Гомелі, далей за прыгожыя словы справа не ідзе. Да беларускай мовы Сяргей Макрэнка прыйшоў не адразу — двое старэйшых дзяцей вучацца па-руску, але паступова ўсвядоміў сябе беларусам, пачаў карыстацца роднай мовай у сям’і ды дамагаецца, каб ягоная малодшая дачка Саша і ў школе на ўсіх уроках чула беларускую, а не рускую мову. Менавіта таму яшчэ ў лістападзе мінулага года ён звярнуўся ў гомельскую школу №5, за якой замацаваны мікрараён, дзе жыве сям’я Сяргея, каб Сашу там вучылі па-беларуску. Але ажыццявіць сваё канстытуцыйнае права яму не ўдаецца і дагэтуль. Працяглае ліставанне паміж Сяргеем і чыноўнікамі розных узроўняў зводзіцца да аднаго: вучыць адно беларускае дзіця н
«Эканамічна немэтазгодна»: гамельчуку адмаўляюць у праве вучыць дзіця па-беларуску побач з домам
26 августа 201826 авг 2018
25
1 мин