Яшчэ адна выстава, якой вельмі чакалі гомельскія аматары мастацтва стартавала ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Экспазіцыя «Гомельскі постмадэрнізм» аб’яднала творчасць двух вядомых і запатрабаваных у свеце мастакоў з Гомля — Віталя Дзенісенкі і Аляксандра Сушкова. Пры ўсіх адрозненнях у іх карцінах ёсць і падабенства.
Відэаагляды іншых цікавых мерапрыемстваў у Гомелі можна паглядзець на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.