У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна ў Гомелі адкрылася персанальная выстава Галіны Галубенка «Лапік у інтэр’еры». На выставе прадстаўлена 13 твораў у няпростай тэхніцы пэчворк, сутнасць якой у сшыванні лапікаў тканінаў рознага колеру і фактуры. Галіне Паўлаўне Галубенка за семдзесят і па прафесіі яна інжынер-будаўнік, а лапікам занялася даволі выпадкова патрапіўшы на выставу дзіцячай творчасці і было гэта даволі даўно.
Багата цікавых відэа пра Гомель і рэпартажаў пра тое, што ў ім адбываецца можна знайсці ў адмысловым раздзеле Краязнаўчага сайта Гомеля і Гомельшчыны.
А выставу ў Герцэнцы трэба абавязкова наведаць. Хопіць сядзець дома! Лепш хадзіце на выставы, у музеі і гуляць у парк!