Найти в Дзене
Наш край

Ваўкалак

У беларускай міфалогіі ваўкалакаў яшчэ часам называюць пярэваратнямі
У беларускай міфалогіі ваўкалакаў яшчэ часам называюць пярэваратнямі

У нас называюць іх не ваўкалакамі, а обаратнямі. Обарацень — гэта чалавек, каторы ў палналуніе прэўрашчаецца ў валка. Обаратнем любы можа стаць. А тады гэта будзя, калі обарацень укусіць чалавека. Апасна хадзіць па ўліцы ноччу, калі на небе полная луна. Тады обаратні бегаюць і шукаюць сабе жэртв, патаму што луна на іх плоха дзействуе і яны аж не могуць. Іх усіх аж круціць, косці выламывае, калі луна на небе. Некаторыя могуць дажа на кусочкі чалавека разадраць, но чалавечыну яны не ядзяць. Калі первыя лучы сонца паяўляюцца на небе, обаратні прэўрашчаюцца назад у лю-дзей. Чалавек-обарацень можа дажа і не знаць, што ён обарацень, і жыве так усю жызнь. Каждае палналуніе страдае і мучаецца, бегае і вые на луну. Як лунацікі не знаюць, што яны лунацікі, так і некаторыя не знаюць, што яны обаратні. А некаторыя знаюць, што яны обаратні і ждуць каждага палналунія, каб каго-та пакусаць. Тада сіла іх удваіваецца. Обаратні менш нападаюць на хрышчоных людзей і таму абязацельна крэсцік пры сабе імець нада. Обаратня можна распазнаць па шэрсці на руках і нагах у некаторых местах. Чалавек, када становіцца обаратнем, не разбірае, хто перад ім — жонка ілі дзеці, ілі брат. Кусае і душыць усіх падрад. А када ўжэ назад у чалавека прэўрашчаецца, то жалее аб гэтым. Обаратня, як і абычнага валка, можна ўбіць з ружжа, но не прастой пуляй, а сярэбранай. Не буду брахаць і гаварыць, што гэта праўда, но вот такая історыя была када-та. У лесе дзе-та воўк завёўся. Стаў нападаць то на карову, то каня задзярэ, што пасецца прывязаны. Вырашылі мужчыны сабрацца і спаймаць яго. Удалося яго выследзіць і падстрэліць у бок, но ўцёк гад. А дні чэраз два нашлі ў лесе чалавека мёртвага з пуляй у баку. Вот і сталі пагаварываць, што обаратнем ён быў. Ішчэ гавораць, што обаратнем можна стаць, када на луну доўга глядзець.

Запісанаў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на ад Вінакура Сцяпана Сцяпанавіча, 1940 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Ета чалавек у шкуры ваўка. Розныя ёсць: добрыя і злыя. Ёсць тыя, хто сам ваўкалакам захацеў быць (ета зльм). Бяруць нож яны, у пень гыркаюць і сягаюць цераз яго. Некаторыя цераз старае кола, без восяў пралазяць. Так і бегаюць, зло дзелаюць.

Бывае, што злыя людзі на чалавека зглаз нагоняць, той і абрасце шэрсцю. Можа назад чалавекам стаць, калі яго хто пазнае з родных. Толькі ета рэдка бывае. Бяжыць такі воўк часцей да ахотнікаў (яны ў лесе сама часта), яны страляюць. Той памірае. Глядзяць людзі, а ета знакомы іхні.

Запісана ў г. Добруш ад Тамашовай Марыі Данілаўны, 1927 г.н. студэнткай Зайцавай Л.

Про оборотней мы ннчего нового не знаем, знаем, что н все. Оборотни — это люди, которые могут превращаться в волков. Еслн оборотень укусит обыкновенного человека, то тот тоже станет оборотнем. Но это только легенда. Я в это не верю.

А еще добавлю, что еслн вы увидели оборотня, ничто вас не может спасти от смерти, кроме молитвы и мела. Нужно этнм мелом нарисовать круг, стать в него и читать молнтву. Оборотень испугается молитвы и убежит, только так можно спастись.

Запісанаў в. Пералёўка Веткаўскага р-на ад Сопата Пятра Восіпавіча, 1932 г.н., студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.

*****

Чытаць далей пра ваўкалакаў, у якіх верылі нашы продкі, можна па спасылцы.

Калі вы хочаце ведаць болей - чытайце падборку артыкулаў пра міфалагічныя ўяўленні жыхароў Гомеля на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.