Найти тему
Наш край

Палешукі i палевікі

Жылі ў адным сяле два браты. Добра жылі, усё ў іх было: і каровы, і свінні, і коні, і хаты добрыя. Ну і сталі яны не ладзіць, і стала ім сяло малым. Тады пайшлі яны з жонкамі і дзецьмі і хазяйствам другой зямлі шукаць, паболей.

Доўга хадзілі, хадзілі, шукалі, шукалі. Зайшлі ў лес. I вось стаміўся адзін з братоў і гавора:

Стану я тут, бо не хопіць мне сіл далей ісці, каб выбрацца з лесу.

Застаўся тут жыць з жонкай і дзецьмі. Вось эта — палешукі.

Другі брат далей пайшоў. Выбраўся ён з лесу. Прыйшоў на паляну вялікую, прыгожаю і застаўся тут жыць са сваей сям’ёй. Вось эта — палевікі.

Запісанаў в. Агародня Добрушскага р-на ад Хадзьковай Вольгі Восіпаўны, 1938 г.н. студэнтамі Балачковым В., Таргоняй А., Елавой Т.

Працяг матэрыяла чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.

А каб не прапусціць іншыя цікавыя даследаванні пра наш край — падпісвайцеся на наш канал!