Найти в Дзене
Путь творчества.

Зорны шлях у вечнасць.

Над Зорным Храмам ззяе неба.
Спыніўся крок,  спыніўся  бег.
Тут Млечны шлях  адпачывае,
І адыйшоўшы - чалавек.

Цямнець  хмары  праміж зораў,
Світанак  поўніць  цішыню.
Над Зорным  храмам ззяюць  зоры,
Льюць  свет з пяшчотай  на  Зямлю.

Спыніся!!! Прад апошнім крокам
Душою ў вечнасць  зазірні.
Пяшчотай поўніцца  прастора...
  Храм Зорнай вечнасці  прымі..