У некаторых рэгіёнах Беларусі, напрыклад, на Гарадзеншчыне, у пасаг дачцэ давалі спецыяльны пірог – банкуху. Колькасць такіх пірагоў залежала ад колькасці гасцей на вяселлі, бо адна банкуха была разлічана на 10 чалавек. Што азначае слова "банкуха? Яно, па адной з версій, мае нямецкае паходжанне і пераклікаецца з польскім "сэнкач" і літоўскім "шакоціс". Сэнкач – стручковае дрэва, шакоціс – галіністае дрэва, а з нямецкага "банкух" перакладаецца як пірог на дрэве. Інгрыдыенты: • 60 яек • 1,2 кг масла • 1 кг смятаны • 1 кг цукру • 2,5 кг мукі Усе гэтыя прадукты маюць сімвалічнае значэнне, якое зычыць маладым дабрабыт, сытае, шчаслівае і салодкае жыццё. А яйкі ў вясельным абрадзе беларусаў заўсёды сімвалізавалі пладавітасць. Так, вядомы звычай, калі свякроў на пачатку вяселля падносіла нявестцы пышную яечню з пажаданнем маладой пары ў будучым мець багата дзяцей. Як гатаваць: Выпяканне банкухі — справа працаёмкая і марудная. Выпякаюць адзін пірог два, а то і тры чалавекі напрацягу шасці гадз