Беларускія замкі — сапраўдны скарб для тых, хто хоча паказытаць нервы. У кожным жыве свой прывід, які абараняе пэўную легенду і нават скарб. Тым, хто ўсё жыццё марыў папаляваць на прывідаў, ёсць дзе разгуляцца. Нясвіжскі замак Самы рамантычны і самы знакаміты прывід Беларусі — Чорная Панна Нясвіжа. Так называюць пакутлівую душу недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта — Барбары Радзівіл. Гісторыя адносінаў паміж свякроўкай і нявесткай старая як свет. Маці Жыгімонта Бона Сфорца люта ненавідзела "выскачак" Радзівілаў. І нават калі сын таемна ажаніўся з Барбарай, не прыняла яго выбар і загадала сваім памочнікам атруціць прыгажуню. Маладая каралева выпіла зелле, якое аптэкар Монці выдаў за лекі ад бясплоддзя. Яе пахавалі ў Віленскім кафедральным касцёле. Каралева беларускіх прывідаў неаднойчы натхняла творцаў — Аляксей Дудараў прысвяціў ёй п'есу, па якой паставілі спектакль на сцэне Купалаўскага. Пастаноўка рэжысёра Валерыя Раеўскага ідзе з 2000 года і дагэтуль збірае поўныя залы.
Беларусь містычная: самыя знакамітыя замкі з прывідамі
9 ноября 20189 ноя 2018
118
3 мин