Вянгерскі лоукостэр Wizz Air можа наладзіць наўпроставыя рэйсы ў Мінск. Пра гэта паведаміў журналістам дзяржаўны сакратаў Міністэрства замежных справаў і знешняга гандлю Венгрыі Чаба Балаг. Ён сказаў, што прадстаўнікі авіякампаніі, у наступным годзе, напэўна, наведаюць Мінск для перамоваў. Чаба Балаг таксама адзначыў, што наўпроставыя рэйсы важныя не толькі для турыстаў, але і для бізнэсу. На сёння паміж Беларуссю і Венгрыяй ёсць рэйсы з рэгулярнасцю 2-3 разы на тыдзень. У Беларусь дагэтуль не прыйшла ніводная бюджэтная авіякампанія. Гэта звязана ў тым ліку з юрыдычнымі нюансамі, якія супярэчаць беларускаму заканадаўству. Напрыклад, кампанія-лоукостэр звычайна не вяртае кошт квітка, калі чалавек не прыбыў на рэйс, а ў беларускім заканадаўстве прапісана вяртанне 30% ад кошту квітка. Да таго ж лоукостэры лятаюць без багажу, за правоз якога пасажыры мусяць асобна даплочваць, а ў Беларусі ў кошт квітка ўключаюць кошт правозу сама меней 10 кг багажу. Але справа не толькі ў юрыдычных нюанса