Прысмакі ці прыправы — гэта прадукты, якія надаюць непаўторныя смакавыя адценні стравам і робяць іх больш прывабнымі. На Беларусі часцей за ўсё з гэтай мэтай выкарыстоўваюцца цыбуля, часнок, кроп, кмен, чорны духмяны перац, лаўровы ці бабковы ліст і насенне каляндры. Умоўна прысмакі можна падзяліць на дзве групы: карняплоды і водарныя зёлкі. У старадаўніх кулінарных кнігах часта сустракаецца такі тэрмін як "набор карэнняў". Традыцыйны для беларускай кухні набор — морква, корань пятрушкі, цыбуля-парэй, карняплод сельдэрэю, але досыць часта ў гэты набор уключаецца і іншая агародніна. Выкарыстоўваючы прысмакі пры прыгатаванні розных страў трэба памятаць, што некаторыя расліны не спалучаюцца з пэўнымі прадуктамі. Так кмен і шалфей не ўжываюць для араматызацыі страў з рыбы. З мясам і мяснымі стравамі добра паасобку спалучаюцца базілік, кервель, каляндра, цыбуля, рэпка, мята і многія іншыя. Многія гаспадыні свае прысмакі дадаюць проста ў страву, а некаторыя насыпаюць сумесі ў марлевыя мяшоч