У рамках рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у Асінаўшчызне прайшло смачнае мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі прадукцыі мясцовых вытворцаў. Напачатку ў краме «Асінка» ААТ «Спадчына» сваю прадукцыю прадставіла прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты». Падчас дэгустацыі пакупнікі маглі пакаштаваць тварог, смятану, сыры і сметанковы крэм «Мікс» з зелянінай. Намеснік начальніка аддзела продажаў і маркетынгу прадпрыемства Надзея Владыка адзначыла, што такія сустрэчы дапамагаюць людзям лепш пазнаёміцца з прадукцыяй прадпрыемства. — Нам вельмі прыемна частаваць людзей і расказваць пра тое, як вырабляюцца прадукты. Мы хочам, каб жыхары ведалі сваіх вытворцаў, ганарыліся і выбіралі роднае. За кожным вырабам стаіць праца вялікага калектыву, — падкрэсліла Надзея Тадэвушаўна. Наступным пунктам у Асінаўшчызне стала крама «Родны кут», якая належыць Смаргонскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Тут таксама прайшла дэгустацыя прадукцыі мясцовых вытворцаў. Дырэк
Смак роднага: у Асінаўшчызне прайшла дэгустацыя мясцовай прадукцыі
15 мая15 мая
6
2 мин