Найти в Дзене
Пинский Вестник

📌Праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Алексія

➡️Па паданні ён быў сынам забяспечаных бацькоў, але адмовіўся ажаніцца з прыгожай і багатай дзяўчынай і 17 гадоў жыў у жабрацтве, пакуль Божая Маці не паказала на яго, як на чалавека, які годны Царства Нябеснага. Слава пра яго ляцела па ўсёй краіне, і ён пакінуў царкву, у якой служыў, каб вярнуцца ў дом бацькоў, дзе яго ніхто не пазнаў. Толькі перад смерцю святы адкрыў пра сябе ўсю праўду. 📌Аляксей Цёплы лічыўся апекуном рыбаловаў. Каб заўсёды мець поспех у лоўлі рыбы, трэба было 30 сакавіка сплесці чароўную сетку – абыдзённік. Казалі : "На Аляксея лёд такі слабкі, што яго і рыба хвастом разаб'е; Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць”. Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці, плялі сеткі. Існавала нават павер'е, што ў сеткі, сплеценыя у гэты дзень, будзе лавіцца шмат рыбы. ⏩З Аляксея канчаткова пераходзілі на летні транспарт: «Саначкi – на плот, а рыба – аб лёд». @Пинский Вестник 📱Ютуб 📱ВК 📱ИНСТАГРАМ 📱ОК 📱ФЕЙСБУК 📱ТИК ТОК Сайт Прислать новость

📌Праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Алексія.

➡️Па паданні ён быў сынам забяспечаных бацькоў, але адмовіўся ажаніцца з прыгожай і багатай дзяўчынай і 17 гадоў жыў у жабрацтве, пакуль Божая Маці не паказала на яго, як на чалавека, які годны Царства Нябеснага. Слава пра яго ляцела па ўсёй краіне, і ён пакінуў царкву, у якой служыў, каб вярнуцца ў дом бацькоў, дзе яго ніхто не пазнаў. Толькі перад смерцю святы адкрыў пра сябе ўсю праўду.

📌Аляксей Цёплы лічыўся апекуном рыбаловаў. Каб заўсёды мець поспех у лоўлі рыбы, трэба было 30 сакавіка сплесці чароўную сетку – абыдзённік. Казалі : "На Аляксея лёд такі слабкі, што яго і рыба хвастом разаб'е; Аляксей сеці садзіць, лодкі смаліць, рыбу коліць”.

Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці, плялі сеткі. Існавала нават павер'е, што ў сеткі, сплеценыя у гэты дзень, будзе лавіцца шмат рыбы.

⏩З Аляксея канчаткова пераходзілі на летні транспарт: «Саначкi – на плот, а рыба – аб лёд».

@Пинский Вестник

📱Ютуб 📱ВК 📱ИНСТАГРАМ

📱ОК 📱ФЕЙСБУК 📱ТИК ТОК Сайт

Прислать новость