Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Браслав ONLINE

🔥🔥🔥26 сакавіка 2026 года ў галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы

дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодныя матывы". Свае творы на выставе прэзентуюць носьбіты беларускай традыцыі роспісу велікодных яек. Сярод таленавітых творцаў - браслаўчанка Тамара Фёдараўна Ундруль, якая шмат гадоў займаецца роспісам яек і валодае асаблівым "браслаўскім" каларытам і густам. Дзякуючы гэтаму яе творы можна пазнаць сярод вялікай колькасці пісанак. Праграма адкрыцця выставы была вельмі насычанай: праводзіліся майстар-класы, гучалі святочныя песні, з прывітальным словам выступалі навукоўцы і майстры з усёй краіны. Важнай часткай мерапрыемства стала прэзентацыя кнігі "Беларуская пісанка і яе свет. Майстры і традыцыі". Выданне змяшчае гісторыю і развіццё беларускай пісанкі, артыкулы пра носьбітаў і музейныя калекцыі (ёсць частка і пра калекцыю Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў).

🔥🔥🔥26 сакавіка 2026 года ў галерэі "Цэнтр" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодныя матывы".

Свае творы на выставе прэзентуюць носьбіты беларускай традыцыі роспісу велікодных яек.

Сярод таленавітых творцаў - браслаўчанка Тамара Фёдараўна Ундруль, якая шмат гадоў займаецца роспісам яек і валодае асаблівым "браслаўскім" каларытам і густам. Дзякуючы гэтаму яе творы можна пазнаць сярод вялікай колькасці пісанак.

Праграма адкрыцця выставы была вельмі насычанай: праводзіліся майстар-класы, гучалі святочныя песні, з прывітальным словам выступалі навукоўцы і майстры з усёй краіны.

Важнай часткай мерапрыемства стала прэзентацыя кнігі "Беларуская пісанка і яе свет. Майстры і традыцыі". Выданне змяшчае гісторыю і развіццё беларускай пісанкі, артыкулы пра носьбітаў і музейныя калекцыі (ёсць частка і пра калекцыю Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў).

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9