Hrodna.life віншуе чытачоў і чытачак са святам і прапануе прайсці «самабытны тэст»! Магчыма, вы ўжо чулі пра новы трэнд у сацсетках — «Беларусы не кажуць [нейкі звычайны рускамоўны выраз]», дзе пасля прыводзяць цікавы і ўнікальны выраз, уласцівы беларускай мове. Ці ведаеце вы такія выразы з Гродзеншчыны? Наколькі добра вы разумееце сваякоў? Як ваша бабуля называе дошку для нарэзкі, калі гатуе? Што ўзяць у краме, калі цётка папросіць прынесці шчыпяроў? Hrodna.life падрыхтавала тэст па адметных слоўках Гродзеншчыны. Праверце сябе і даведайцеся, наколькі блізкая вам мова вашай сям’і! Тэст можна прайсці па спасылцы: https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/test-admietnyja-slovy/?utm_source=tg