Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🤩Лідскі музей прапануе «падарожжа ў мінулае» — з самаварамі, вінегрэтам і настальгіяй па СССР

Лідскі гістарычна-мастацкі музей запусціў праект-пагружэнне ў савецкае мінулае — наведвальнікам прапануюць апынуцца ў тыповай двухпакаёвай кватэры 1960-х гадоў, падрыхтаванай да зімовых святаў. Хутчэй за ўсё — да Новага года, бо ні Раство, ні Каляды тут, зразумела, не прапісаліся. Аўтарка ідэі, старэйшая навуковая супрацоўніца Таццяна Нікіфарава, паставіла сабе мэту не проста расставіць экспанаты за шклом, а «ажывіць эпоху», пиша «Лідская газета». «Хотела не просто показать вещи за стеклом, а оживить эпоху, чтобы посетитель почувствовал себя гостем в доме, где вот-вот соберутся за праздничным столом». — кажа супрацоўніца музея. На ўваходзе — паштовая скрыня з навагоднімі паштоўкамі, на сценах — рэтракарціны і зімовыя пейзажы Ліды. За дзвярыма — знаёмая да болю савецкая планіроўка: пярэдні пакой, кладоўка, маленькая кухня, зала і спальня. Па манекенах лёгка зразумець склад «ячэйкі савецкага грамадства»: мама, тата і трое дзяцей. Мама нібыта яшчэ на вуліцы з малым, а падлеткі ў наваго

🤩Лідскі музей прапануе «падарожжа ў мінулае» — з самаварамі, вінегрэтам і настальгіяй па СССР.

Лідскі гістарычна-мастацкі музей запусціў праект-пагружэнне ў савецкае мінулае — наведвальнікам прапануюць апынуцца ў тыповай двухпакаёвай кватэры 1960-х гадоў, падрыхтаванай да зімовых святаў. Хутчэй за ўсё — да Новага года, бо ні Раство, ні Каляды тут, зразумела, не прапісаліся.

Аўтарка ідэі, старэйшая навуковая супрацоўніца Таццяна Нікіфарава, паставіла сабе мэту не проста расставіць экспанаты за шклом, а «ажывіць эпоху», пиша «Лідская газета».

«Хотела не просто показать вещи за стеклом, а оживить эпоху, чтобы посетитель почувствовал себя гостем в доме, где вот-вот соберутся за праздничным столом».

— кажа супрацоўніца музея.

На ўваходзе — паштовая скрыня з навагоднімі паштоўкамі, на сценах — рэтракарціны і зімовыя пейзажы Ліды. За дзвярыма — знаёмая да болю савецкая планіроўка: пярэдні пакой, кладоўка, маленькая кухня, зала і спальня. Па манекенах лёгка зразумець склад «ячэйкі савецкага грамадства»: мама, тата і трое дзяцей. Мама нібыта яшчэ на вуліцы з малым, а падлеткі ў навагодніх касцюмах распакоўваюць пасылку і ўпрыгожваюць ялінку.

Кожная рэч у інтэр’еры нібыта шэпча: «Так жылі ўсе». Тата, паводле сцэнарыя, адказвае за прыбіранне і старанна пыласмокча кватэру легендарным «Бураном» — дарагой тэхнікай 60-х, сімвалам прагрэсу і светлай будучыні.

На кухні — двухканфоркавая пліта, на стале — класіка саўковага застолля: «Аліўе», вінегрэт, селядзец пад футрам і бульба. Побач — «Сітро», «Цытрусавы» і дзіцячае печыва з глюкозай.

Фінал сцэны прадказальны: сям’я збіраецца за сталом, уключаецца тэлевізар «Нёман», гучаць навагоднія віншаванні, дзеці хутка заснуць, а бацькі яшчэ пасядзяць з гарбатай і планамі на светлую будучыню.

Музей падкрэслівае: гэта не проста настальгія, а «дыялог эпох». Моладзь тут часта пытаецца ў бабуль і дзядуль, ці сапраўды ўсё так і было — без інтэрнэту.

Праўда, беларускага ў гэтай кватэры амаль няма (за выключэннем маркі тэлевізара): тыповая панэлька з тыповай планіроўкай з тыповым СССР з патрэтамі Есеніна і цацкай Чабурашкі.

Фота: lidanews

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8