Найти в Дзене
Браслав ONLINE

🕊Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе хрысціян са святам Божага Нараджэння

✨ «Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, Якое ляжала ў яслях» (Лк 2,16). «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць..., бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца...» (Лк 2, 10-11). Гэтыя словы Анёла да бэтлеемскіх пастушкоў скіраваныя сёння да нас, людзей ХХІ стагоддзя. Да людзей, якім часта вельмі няпроста ў жыцці. Да тых, хто, падобна да малых, пакінутых дзяцей, шукае бяспекі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шукае міру, справядлівасці, праўды і, канешне ж, любові. На гэты пошук чалавека хрысціянства не дае адразу гатовага рэцэпту. Яно прапануе шлях, напрамак, дарогу, якую накрэсліў, якой прайшоў і, больш за тое, якой з’яўляецца сам Езус Хрыстус, нараджэнне Якога мы і святкуем. Няхай вера дапаможа нам атрымаць Божую дапамогу і бласлаўленне: кожнаму з нас, нашай Бацькаўшчыне – Беларусі і ўсяму сучаснаму свету!

🕊Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч віншуе хрысціян са святам Божага Нараджэння✨

«Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, Якое ляжала ў яслях» (Лк 2,16). «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць..., бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца...» (Лк 2, 10-11). Гэтыя словы Анёла да бэтлеемскіх пастушкоў скіраваныя сёння да нас, людзей ХХІ стагоддзя. Да людзей, якім часта вельмі няпроста ў жыцці. Да тых, хто, падобна да малых, пакінутых дзяцей, шукае бяспекі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шукае міру, справядлівасці, праўды і, канешне ж, любові. На гэты пошук чалавека хрысціянства не дае адразу гатовага рэцэпту. Яно прапануе шлях, напрамак, дарогу, якую накрэсліў, якой прайшоў і, больш за тое, якой з’яўляецца сам Езус Хрыстус, нараджэнне Якога мы і святкуем. Няхай вера дапаможа нам атрымаць Божую дапамогу і бласлаўленне: кожнаму з нас, нашай Бацькаўшчыне – Беларусі і ўсяму сучаснаму свету!