У Грозаўскім сельскім Доме культуры прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Мерапрыемства было арганізавана для супрацоўнікаў філіяла "Лакнея". Перад гледачамі выступілі папулярныя гурты "Беларусы" і "БайСіці". Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла ў Камсамольскай СШ літаратурны конкурс "Сачыненні, вершы, міні-апавяданні пра добрае слова". Школьнікі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і падзяліцца разважаннямі аб важнасці дабрыні ў мове (на здымку). У вёсцы Труханавічы адбыўся сельскі сход грамадзян. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Слуцкага РЭС, якія адказалі на пытанні жыхароў аб магчымасці падключэння домаўладанняў да электраацяп-лення. На базе дыспетчарскай ААТ "Праснакі" ў аграгарадку Камень прайшло выязное пасяджэнне грамадскай камісіі па прафілактыцы правапарушэнняў, у якой прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка. Падапечныя Грозаўскага сацыяльнага