Рэспубліканскі семінар «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» у 11 класе» 📍24 кастрычніка адбыўся рэспубліканскі семінар «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» у 11 класе». ✍️ Семінар быў арганізаваны для настаўнікаў нашай краіны ДУА «Акадэмія адукацыі» і меў на мэце абмеркаванне актуальных пытанняў выкладання новай вучэбнай дысцыпліны ў школе. 📗На семінары аўтарскі калектыў вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 11 класа прадстаўляў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі д. г. н. прафесар Мікалай Мязга. 📌Абмяркоўваліся метадычныя падыходы да выкладання вучэбнай дысцыпліны, эфектыўнасць навучальнага дапаможніка ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі школьнікаў.
Рэспубліканскі семінар «Асаблівасці выкладання вучэбнага прадмета «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» у 11 класе
31 октября 202531 окт 2025
~1 мин