Сустракае новых грамадзян 🔵Вось ужо 41 год акушэрка Давыд-Гарадоцкай бальніцы Валянціна Майсюк-Дранько. У працоўнай кніжцы толькі адзін запіс: у свой час паслухала сэрца і зрабіла правільны выбар. І нягледзячы на тое, што ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, маючы званне ветэрана працы, усё гэтак жа шпарка крочыць на сваю любімую работу. 🔵Валянціна Мікалаеўна шчыра прызнаецца: «Нават сябе не ўяўляю без яе, хоць разумею, што сваё адпрацавала. Пачуцці пры сустрэчы з новым чалавекам нельга перадаць словамі. Гэта заўсёды цуд! У такія моманты разам з маці адчуваеш неверагодную радасць, бывае, аж да слёз. Хоць медыцына няспынна развіваецца, усё ж гэтае пачуццё застаецца нязменным на працягу ўсяго майго прафесійнага шляху». А пачаўся ён 1 красавіка 1986 года, калі маладая акушэрка пасля заканчэння медыцынскага вучылішча прыйшла працаваць у Давыд-Гарадоцкую бальніцу. Успаміны таго часу афарбаваны радасцю, бо яе мара здзейснілася. Вярнулася ў родны горад, як і хацела. Цёпла прыняў калек