Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

🏰 У Крэве знайшліся старадаўнія свістулькі-кукуты

🏰 У Крэве знайшліся старадаўнія свістулькі-кукуты. Мясцовы жыхар выпадкова натрапіў на склад керамікі XVII стагоддзя У мястэчку Крэвa 🐻 Смаргонскага раёна мясцовы жыхар, капаючы яму на ўчастку, выявіў скопішча керамікі, якой прыкладна 400 гадоў. Сярод знойдзеных прадметаў — і кукуты, гліняныя свістулькі, — заўважыла публікацыю ў раённай газеце «Светлы шлях» выданне @zerkalo_io. Падчас земляных прац на вуліцы Багданаўскай мужчына знайшоў вялікую колькасць фрагментаў старажытных керамічных вырабаў. Знаходкай зацікавіліся археолагі. «Нас зацікавіла гэтая знаходка, і мы распачалі шурфоўку ў гэтым месцы. У выніку выяўлены цэлы пласт керамікі XVII стагоддзя, ганчарныя інструменты, манеты таго часу, а таксама ўнікальныя для нашага рэгіёна артэфакты — кукуты — гліняныя свістулькі», — расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч. Паводле яго слоў, знойдзеныя кукуты адносяцца да перыяду актыўнага этнакультурнага ўзаемадзеян

🏰 У Крэве знайшліся старадаўнія свістулькі-кукуты. Мясцовы жыхар выпадкова натрапіў на склад керамікі XVII стагоддзя

У мястэчку Крэвa 🐻 Смаргонскага раёна мясцовы жыхар, капаючы яму на ўчастку, выявіў скопішча керамікі, якой прыкладна 400 гадоў. Сярод знойдзеных прадметаў — і кукуты, гліняныя свістулькі, — заўважыла публікацыю ў раённай газеце «Светлы шлях» выданне @zerkalo_io.

Падчас земляных прац на вуліцы Багданаўскай мужчына знайшоў вялікую колькасць фрагментаў старажытных керамічных вырабаў. Знаходкай зацікавіліся археолагі.

«Нас зацікавіла гэтая знаходка, і мы распачалі шурфоўку ў гэтым месцы. У выніку выяўлены цэлы пласт керамікі XVII стагоддзя, ганчарныя інструменты, манеты таго часу, а таксама ўнікальныя для нашага рэгіёна артэфакты — кукуты — гліняныя свістулькі»,

— расказаў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Паводле яго слоў, знойдзеныя кукуты адносяцца да перыяду актыўнага этнакультурнага ўзаемадзеяння паміж славянскімі і балцкімі народамі, што прыпадае на XIV–XV стагоддзі.

«Гэта знаходка мае асаблівую навуковую каштоўнасць, бо падобныя прадметы матэрыяльнай культуры з’яўляюцца своеасаблівымі маркерамі, якія фіксуюць характар узаемаадносін паміж рознымі этнічнымі групамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі»,

— адзначыў Дзярновіч.

Кукуць — гэта рэгіянальная назва глінянай свістулькі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім, сярод іншага, абазначаюць птушку удода. Беларуская назва гэтай птушкі — «удод» — паходзіць ад пераймання яе голасу «уд-уд-уд», хоць некаторыя чуць у ёй і «ку-ку-ку», хоць і не такое выразнае, як у звычайнай зязюлі. Цікава, што ў літоўскай мове ёсць і іншая назва гэтай птушкі — dudutis, што перагукваецца са словам «дудка».

На адным з фрагментаў гліны, знойдзеных нядаўна ў Крэве, даследчыкі заўважылі сляды лапы — магчыма, яна належала кату, які прайшоўся па мяккай гліне чатыры стагоддзі таму.

Цяпер археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі працягваюць даследаванне руін Крэўскага замка. Яны ўжо пацвердзілі існаванне трэцяй вежы (Свідрыгайлавай), пра якую раней не было вядома, знайшлі драўляны элемент са слядамі пажару (меркавана — пажару 1433 года падчас штурму замка князем Свідрыгайлам), а таксама замкавы пол XIV стагоддзя.

-2
-3