✝️У Грынявічах упершыню з 1939 года адбылося каталіцкае набажэнства. Цяпер каля руінаў былога касцёла 24 чэрвеня каля муроў былога касцёла ў вёсцы Грынявічы (🦬 Свіслацкі раён), што ўваходзіць у склад ваўкавыскай парафіі святога Станіслава Косткі, адбылася ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля. Гэтае набажэнства стала першым супольным каталіцкім богаслужэннем у гэтым месцы з 1939 года. У ім прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Як паведамляецца, вернікі сабраліся каля сцен колішняга францішканскага касцёла, каб ушанаваць свайго нябеснага апекуна і разам памаліцца. Пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Раманоўскі прамовіў малітву перад уваходам у святыню, акрапіў муры і прысутных асвячанай вадой, а напрыканцы ўсе разам праспявалі гімн «Цябе, Бога, праслаўляем». Вернікам таксама распавялі пра гісторыю святыні — доўгі шлях будаўніцтва, змены ўладальнікаў і выпрабаванні, праз якія прайшла гэтае месца. Падчас малітвы «Анёл Панскі» прысутныя ўшанавалі памяць пахаваных на прылеглай тэрыторыі і ў с
✝️У Грынявічах упершыню з 1939 года адбылося каталіцкае набажэнства
25 июня 202525 июн 2025
~1 мин