Надвор е нам намякае, што з кожным днём лета ўсё бліжэй. І каб час чакання прайшоў хутчэй, мы разам з праектам CINEVOKA анлайн-кінатэатра VOKA ад А1 сабралі для вас падборку фільмаў, прагляд якіх натхне вас на вандраванні, адпускныя прыгоды, рамантыку і песні пад зоркамі. «Басейн» (1969) Жан-Поль і Марыяна праводзяць адпачынак на сваёй віле ў Паўднёвай Францыі. Аднак калі прыязджаюць Гары і яго прывабная маладая дачка Пенелопа, летуценныя летнія дні раптам напаўняюцца невыказаным напружаннем і рэўнасцю. «Пачні зноў» (2013) Яны жывуць у сэрцы музычнага свету, у Нью-Ёрку. Дэн – легенда шоу-бізнесу і былы кіраўнік музычнага лэйбла. Грэта – музыка і былая дзяўчына рок-зоркі. Выпадковая сустрэча з Грэтай дае Дэну новы шанец. Яны вырашаюць разам запісаць альбом. У іх няма ні грошай, ні прафесійных музыкаў, але ўсё гэта не важна, таму што Грэта і Дэн гатовы да самых нечаканых паваротаў і ў музыцы, і ў каханні. Іх студыяй становіцца ўвесь Нью-Ёрк. «Мой сусед Тотара» (1988) Маленькая дзяўчынка
Летні вайб: сустракаем доўгачаканае пацяпленне з падборкай яркіх фільмаў
23 мая 202523 мая 2025
1
1 мин