Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Hrodna.life

✝️ Касцёл святога Аляксея ў 🐻 Смаргоні: што засталося на яго месцы

✝️ Касцёл святога Аляксея ў 🐻 Смаргоні: што засталося на яго месцы Тэлеграм-канал @poshtabel. паказаў, як сёння выглядае месца, дзе некалі ўзвышаўся касцёл святога Аляксея. У пачатку ХХ стагоддзя, калі каталікам у Расейскай Імперыі зноў дазволілі будаваць храмы, смаргонская грамада ўзвяла мураваны неагатычны касцёл, які адчыніў дзверы ў 1911 годзе. Храм з чырвонай цэглы з вежамі вышынёй каля 30 метраў быў бачны здалёк і стаяў на адной з найвышэйшых пунктаў горада. Але падчас Першай сусветнай вайны Смаргонь апынулася на лініі фронту. На працягу трох гадоў горад метадычна знішчаўся. Царскія жаўнеры зрабілі на вежах касцёла назіральны пункт, і ён стаў мэтай для нямецкай артылерыі. Святыня не вытрымала. Арыгінальнае фота — з калекцыі Уладзіміра Багданава. Сучасны ракурс — Уладзімір Прыхач.

✝️ Касцёл святога Аляксея ў 🐻 Смаргоні: што засталося на яго месцы

Тэлеграм-канал @poshtabel. паказаў, як сёння выглядае месца, дзе некалі ўзвышаўся касцёл святога Аляксея.

У пачатку ХХ стагоддзя, калі каталікам у Расейскай Імперыі зноў дазволілі будаваць храмы, смаргонская грамада ўзвяла мураваны неагатычны касцёл, які адчыніў дзверы ў 1911 годзе. Храм з чырвонай цэглы з вежамі вышынёй каля 30 метраў быў бачны здалёк і стаяў на адной з найвышэйшых пунктаў горада.

Але падчас Першай сусветнай вайны Смаргонь апынулася на лініі фронту. На працягу трох гадоў горад метадычна знішчаўся. Царскія жаўнеры зрабілі на вежах касцёла назіральны пункт, і ён стаў мэтай для нямецкай артылерыі. Святыня не вытрымала.

Арыгінальнае фота — з калекцыі Уладзіміра Багданава.

Сучасны ракурс — Уладзімір Прыхач.