В ответ на пост Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі хрысціянскіх цэркваў! Ад усёй душы віншуем вас са Светлым святам Вялікадня! У цяперашнія вясновыя дні ўсе хрысціяне адзначаюць вялікую ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстова. І гэта духоўнае адзінства прадстаўнікоў розных канфесій напаўняе свята асаблівым сэнсам і прыгажосцю, служыць аб’яднаннем людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братэрскай любові, якія так важныя для нас сёння. Традыцыі гэтай урачыстасці ідуць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне маральнага свету чалавека. У такія дні вернікаў перапаўняе пачуццё глыбокай радасці і імкненне рабіць добрыя справы, акружаць цяплом і клопатам тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Няхай Вялікдзень прынясе радасць вашым сем’ям, напоўніць сэрцы цяплом і надзеяй, дапаможа быць дабрэйшымі і больш цярпімымі да блізкіх. Няхай у дамах і на вуліцах стане святлей ад усмешак людзей, якія падзяляюць святасць гэтых урачыстых дзён. Жадаем вам моцнага здароўя, поспеху ва