Казачнае падарожжа
На чарговым пасяджэнні клуба "Маленькая краіна" бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя для дзяцей дашкольнага ўзросту правяла літаратурна-гульнёвую праграму "Кацяняты, мышаняты, зай-чаняты" (на здымку). Юныя чытачы адправіліся ў казачнае падарожжа па творах пісьменнікаў, успаміналі літаратурных герояў.
У добразычлівай абстаноўцы
Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла віншавальную акцыю да Дня пажылых людзей "Вопыт і мудрасць яны нам нясуць" (на здымку). З вялікім захапленнем ветэраны працы ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах.
Акунуліся ў свет прыгажосці
Грозаўскі сацыяльны пансіянат "Ліпавы рай" наведалі валанцёры фонду "Спірас". Для пражываючых быў арганізаваны "Салон прыгажосці". Жанчыны мелі магчымасць падстрыгчыся, пафарбаваць валасы, зрабіць макіяж.
Акрамя гэтага, у пансіянаце прайшоў шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей. Сярод іх і гутарка-чаяванне "Дорогие мои старики". У нефармальнай абстаноўцы адміністрацыя і работнікі пансіяната павіншавалі пражываючых, выслухалі іх пажаданні і прапановы.
За бяспеку разам
У Камсамольскай СШ адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Сям’я і школа: погляд у адным напрамку" з удзелам намесніка начальніка Капыльскага РАНС Вадзіма Мардасевіча. Акрамя гэтага, ва ўсіх арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета, прайшоў Адзіны дзень бяспекі.
Інтэлектуальны турнір
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта Мінскай вобласці "Фарміраванне ключавых кампетэнцый навучэнцаў сродкамі школьнага музея" ў Камсамольскай сярэдняй школе на базе школьнага музея "Спадчына" для навучэнцаў 5-10 класаў адбыўся інтэлектуальны турнір "Родны край". Ва ўсіх установах адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, арганізаваны мерапрыемствы ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.