Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён. У 1799 годзе падчас Швейцарскага паходу войскамі Аляксандра Суворава быў здзейснены штурм перавала Сен-Гатард у Альпах. У 1801 годзе Усходняя Грузія ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст. 1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса. Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін і амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд. Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д'яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да святых. Фядору ў народзе яшчэ называлі Тадорай. І казалі: "На Тадору ўсякае лета к