Выразныя помнікі архітэктуры: Пастаўскі ансамбль Рынкавай плошчы, гатычная песня касцёла Св. Антонія, Лучайскі храм-манумент у імя Св. Тадэвуша, цудоўныя панарамы мноства азёр – усё гэта чакае вас на нашым маршруце! Лучай — Паставы — Камаі — Лынтупы (з абедам) * Экскурсія праводзіцца на беларускай мове. Праграма экскурсійнага тура "Чароўны край Пастаўскі" Паэтычныя пейзажы, старажытныя паселішчы, стройныя сілуэты касцёлаў і цэркваў паўстануць перад вачыма падарожніка ў гэтым маршруце. А акрамя таго, маса пасіянарных асоб, звязаных сваім жыццём з гэтымі краямі — ад братоў Тышкевічаў да Тызенгаўзаў і Агінскага. Лучаем з 1731 года валодалі Агінскія. Яны пабудавалі тут у 1777 годзе касцёл Св. Тадэвуша. Храм належаў езуітам і з'яўляецца найбольш познім помнікам культавага дойлідства гэтага ордэна. У яго абліччы адчуваецца пераход ад зграбнасці "віленскага" барока да новай плыні, так званага барочнага класіцызму, звязанага з эпохай Асветы ў Заходняй Еўропе. Будынак манументальнага касцёла я