Уборка ніколі не бывае лёгкай. Рэдка выпадае сезон, калі спрыяльнае надвор’е стаіць працяглы час. Таму хлебаробы прызвычаіліся працаваць у самых складаных кліматычных умовах, выкарыстоўваючы кожную пагодлівую хвіліну, выхопліваючы ў прыроды любую магчымасць звезці з палёў хлеб. Сёлета гэта задача для нашага раёна мае асаблівую актуальнасць: ураджай выспеў выдатны, кожны гектар дае ў сярэднім 46 цэнтнераў. Добры хлеб – вынік мэтанакіраванай работы аграрыяў раёна па павышэнні культуры земляробства. Капыльшчына традыцыйна лічыцца жытніцай рэгіёна. Дзякуючы правільнай гаспадарчай палітыцы, тут навучыліся вырошчваць важкія ўраджаі збожжа і сёння ўваходзяць у групу гаспадарак, якія закліканы забяспечыць істотнае павелічэнне хлебнага каравая Міншчыны.
Не толькі спецыялісты, але і любы вясковец можа сказаць, што пры няўстойлівых умовах надвор’я павышаецца небяспека зацягнуць уборку, а значыць, згубіць значны працэнт намалоту. Вось чаму майстры поля прымяняюць часам неардынарныя меры па выратав