Думаю, многія з нас памятаюць той час, які называўся "ліхімі дзевяностымі". У кожнага яны свае: нехта "падняўся" ў бізнесе, іншы, наадварот, страціў апошняе; адзін рызыкнуў узяць неверагодны крэдыт – і пабудаваў дом, другі "забіў дэфіцытам" усе шафы ў надзеі, што хопіць на ўсё жыццё, – а праз 10 гадоў яго дзеці выкінулі скрынкі спарахнелага мыла і скамянелага пральнага парашку. Упэўнены, што моладзь слухае "страшылкі" бацькоў і бабуль-дзядуль пра той час з цікавасцю і недаверам: няўжо так было? Пацвярджэнні мы знайшлі на старонках раёнай газеты пачатку дзевяностых. Распад Савецкага Саюза. Як гэта адбілася на жыцці людзей? З магазінаў імкліва знікала ўсё. Мая знаёмая Валянціна Васільеўна ўспамінае: "Раз на тыдзень ля дзвярэй капыльскага ўнівермага за добрыя паўгадзіны да адкрыцця ўтвараецца натоўп. Пакупнікі ведаюць, што, напрыклад, сёння – дзень завозу тавараў і зараней цешаць сябе марай прыдбаць жаданую абноўку. Калі дзверы нарэшце адчыняюцца, людзі бяруць прылаўкі штурмам. Што ж, ва
О том, как прошли лихие девяностые на Копыльщине
23 июля 202423 июл 2024
2
3 мин