33 гады ў аддзяленні паштовай сувязі Крэва працуе паштальёнам Ірына АЛЕКСАНДРОВІЧ. Штодзённы яе маршрут – вуліцы аграгарадка. Сярод вяскоўцаў нямала пастаянных падпісчыкаў і газеты «Светлы шлях». Дарэчы, свежы выпуск смаргонскай раёнкі ў Крэве атрымліваюць амаль у кожным чацвёртым доме. Паштальён дастаўляе карэспандэнцыю, афармляе падпіску, прымае аплату камунальных плацяжоў і замовы на дастаўку тавараў, аказвае іншыя віды паштовых паслуг. Рабочы дзень Ірыны Антонаўны пачынаецца з сарціроўкі газет, часопісаў, лістоў і паштовых адпраўленняў. Потым, калі пехатой, а калі на веласіпедзе яна адпраўляецца на маршрут. Што так прываблівае жанчыну ў буднях паштальёна? Кажа, падабаецца ўвесь працэс працы, але асаблівае задавальненне прыносяць зносіны з аднавяскоўцамі. – Калі я толькі пачынала тут працаваць пасля дыкрэтнага водпуску, на ўсю вёску было чатыры паштальёны. Зараз працую ў Крэве адна, – распавядае жанчына. – Я ўсіх ведаю, і мяне ўсе ведаюць. Галоўным сваім памочнікам Ірына Антонаўна л