Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён. Гістарычныя падзеі 31 мая У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства. У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы". Хто нарадзіўся 31 мая 1952 год: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец. 1954 год: Сяргей Балянок, беларускі графік і мастак. Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін. 31 мая ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц. Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Свята таксама насіла і іншую назву – Фядот Аўсянік. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса. Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж. А что у