Найти в Дзене

И камни, говорят, даже плачут

Трагедыі вёскі Дусаеўшчына прысвячаецца…
(23 лютага 1943) І каменні, кажуць,нават плачуць, А людзі не каменні. Іх памяць і сёння яшчэ бачыць Вайны далёкай цені, Што гадамі іх вядуць у поцемкі – На бераг смерці, бераг стромкі… Расказ нашчадкам пра вайну Яны вядуць, як пра віну, Што землякоў іх загубіла: Адных у агні жыўём спаліла, Другім страляла прама ў грудзі: Матулі, сыну, унуку… Людзі!.. У сведках з жаху стылі жылы У той момант і ў тыя хвілі. У брацкай магіле зямелька іх туліць І ёй давялося пакуты прыняць. А над плітамі мёртвых нязгасна гарыць Запаленай свечкай землякоў ПАМЯЦЬ. * * * Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых, Расстраляных, спаленых, павешаных, Навечна ў неўміручасць згінуўшых, І не ў пару з зямлёй абвенчаных. Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых, Прыходзьце пакланіцца ім, прыходзьце. Бо душы мёртвых, нас пакінуўшых, Заўсёды з намі і заўсёды ў маркоце. Ядвіга МАЛЕВІЧ И камни, говорят, даже плачут

Трагедыі вёскі Дусаеўшчына прысвячаецца…
(23 лютага 1943)

І каменні, кажуць,нават плачуць,

А людзі не каменні.

Іх памяць і сёння яшчэ бачыць

Вайны далёкай цені,

Што гадамі іх вядуць у поцемкі –

На бераг смерці, бераг стромкі…

Расказ нашчадкам пра вайну

Яны вядуць, як пра віну,

Што землякоў іх загубіла:

Адных у агні жыўём спаліла,

Другім страляла прама ў грудзі:

Матулі, сыну, унуку… Людзі!..

У сведках з жаху стылі жылы

У той момант і ў тыя хвілі.

У брацкай магіле зямелька іх туліць

І ёй давялося пакуты прыняць.

А над плітамі мёртвых нязгасна гарыць

Запаленай свечкай землякоў ПАМЯЦЬ.

* * *

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых,

Расстраляных, спаленых, павешаных,

Навечна ў неўміручасць згінуўшых,

І не ў пару з зямлёй абвенчаных.

Кладзіце кветкі ля магіл загінуўшых,

Прыходзьце пакланіцца ім, прыходзьце.

Бо душы мёртвых, нас пакінуўшых,

Заўсёды з намі і заўсёды ў маркоце.

Ядвіга МАЛЕВІЧ

И камни, говорят, даже плачут

    И камни, говорят, даже плачут
И камни, говорят, даже плачут