Гэты дзень з'яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 255 дзён. Гістарычныя падзеі 20 красавіка У 1906 годзе ў маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах горада Мінска) адбылася адна з першых сцэнічных пастановак на беларускай мове. Хто нарадзіўся 20 красавіка 1660 год: Крыштоф Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. 1776 год: Васіль Зражэўскі, беларускі архітэктар. Таксама сёння нарадзіліся аўстралійская супермадэль Міранда Кэр і рускі канькабежац Павел Куліжнікаў. 20 красавіка ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Георгія Спавядальніка і Акуліну. Па народных уяўленнях, у гэты дзень прачыналіся русалкі. У даўніну жанчыны прыносілі на бераг адзенне і ўпрыгожванні, каб "задобрыць" водных духаў. Людзі верылі, што русалкамі становяцца маладыя дзяўчыны, якія загінулі не сваёй смерцю або ўтапіліся. Сустрэць іх можна было не толькі на рацэ або возеры, але і ў поле і нават паселішчы. Хоць русалкі звы