Ракаўцы – ціхі аграгарадок, дзе шмат прыгожых, акуратных дамоў. Адзін з такіх – дом, дзе жыве сям’я Рыжэвічаў. Ва ўсім адчуваецца гаспадарская жылка: дом, прыдамавая тэрыторыя, гаспадарчыя пабудовы. “Вы б прыехалі сюды летам, калі хата патанае ў кветках”, - раяць суседзі. Гаспадыня Галіна Рыжэвіч усміхаецца: “Я люблю зямлю! І кветкі – яны радасці ў будні дадаюць. Увогуле, раслінаводства – мая слабасць. Расаду гародніны я ўжо даўно не купляю, сама разводжу. Што казаць…Самыя смачныя памідоры і перцы тыя, што сам вырасціш на сваёй градзе”. Галіна Віктараўна ўжо на пенсіі, а дагэтуль (больш за дваццаць гадоў) была захавальніцай “залатога запасу гаспадаркі” – загадвала зернескладам. Цудоўна ведае цану кожнаму зернейку, колькі поту ў працу трэба ўкласці, каб сабраць добры ўраджай. Галіна Рыжэвіч, аг. Ракаўцы: – Родам я з Вілейшчыны. Яшчэ ў маладосці прыехала ў Ракаўцы і даволі доўга прывыкала да новага месца жыхарства. А цяпер спытайце ў мяне: “Якое самае лепшае месца на зямлі?”, то я адк