Рабяты падчас свята пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, успомнілі гісторыю іх з'яўлення і рэцэпты. Таксама у́ святочнай абстаноўцы адбылося прадстау́ленне любімых сямейных страў і знаёмства з традыцыямі масленічнага тыдня. Кульмінацыяй усяго мерапрыемства стау́ майстар-клас па прыгатаванні дранікаў ад трох пакаленняў- бабуль, матуль і дачок. На прыканцы свята рабяты і запрошаныя госці прадэгусціравалі беларускія стравы, пачаставаліся травяной гарбатай. Было не толькі цікава, але і вельмі смачна. Нацыянальныя стравы — гэта непаўторнасць і адметнасць жыцця нашай краіны, а агульны стол – гэта месца, якое яднае людзей розных пакаленняў. Здаецца, мае вучні засвоілі чарговы ўрок: памятаць мінулае , шанаваць сучаснае і ствараць светлую будучыню .Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца!
Свята беларускай нацыянальнай кухні "Гастранамічны фэст"прайшло ў 8 "А" класе сярэдняй школе №5 г. Смаргоні.
21 февраля 202421 фев 2024
2
~1 мин