Я некалькі разоў выбіралася дэпутатам раённага Савета. Была вылучана кандыдатам па выбарчай акрузе №39, куды ўваходзілі вёскі Расла, Казяняты і больш дробныя населеныя пункты. Мая першая сустрэча яшчэ як кандыдата ў дэпутаты адбылася ў сельскім клубе вёскі Расла ў 8 гадзін раніцы. Людзей сабралася вельмі многа. Пры ўваходзе ў клуб мяне сустрэлі старшыня калгаса Уладзімір Супрон і старшыня Жодзішкоўскага сельсавета Зінаіда Ігнатовіч з букетам кветак. Для мяне гэта было вялікай нечаканасцю. Я вельмі хвалявалася і ўвесь час думала: “Я нічога яшчэ не зрабіла, а тут такая вялікая пашана, вялікі аванс для мяне як дэпутата. Трэба гэта ўсё апраўдаць, каб не сорамна было перад людзьмі”. Пасля Зінаіда Ігнатовіч прадставіла прысутным мае біяграфічныя сведкі, а я выступіла з перадвыбарнай праграмай. Напрыканцы сустрэчы адбыўся канцэрт агітбрыгады, тэма: “Дэпутат – слуга народа”. Я імкнулася зрабіць карысныя, добрыя справы для людзей. Адна з іх – дзякуючы дэпутацкім намаганням праклалі асфальт на